Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што яе міністэрства падрыхтавала папраўкі да закону аб прававым статусе замежнікаў.
Як паведамляе Delfi, міністарка падкрэсьліла, што «пашпарт замежніка будзе выдавацца ня ўсім беларусам, а толькі тым асобам, якія пацярпелі або зазнаюць перасьлед з боку рэжыму. Для таго каб гэты працэс працаваў, павінен быць распрацаваны мэханізм, у якім удзельнічалі б і Міністэрства замежных спраў, і Дэпартамэнт дзяржбясьпекі».
Таксама Білатайце паведаміла, што бліжэйшым часам будуць уведзеныя заканадаўчыя зьмены, якія падаўжаюць тэрмін дзеяньня пашпарта замежніка з 1 да 3 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўніца дэпартамэнту міграцыі Літвы: Пашпарт замежнага грамадзяніна для беларусаў можна зрабіць за 5 дзён- 4 верасьня зьявіўся ўказ Аляксандра Лукашэнкі, паводле якога беларусы больш ня могуць абмяняць і атрымаць пашпарт у дыпляматычных прадстаўніцтвах за мяжой.
- Заканадаўчы акт унёс зьмены ў пералік консульскіх дзеяньняў і адміністрацыйных працэдур, якія зьдзяйсьняюць замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян. Дакумэнт набыў юрыдычную моц 7 верасьня.
-
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Стварылі сайт для беларусаў замежжа, якія ня могуць памяняць пашпартГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Напалоханыя і раззлаваныя»: беларусы ў Сэрбіі пасьля «пашпартнага ўказу» Лукашэнкі баяцца застацца без грамадзянстваГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ціханоўская папрасіла Швэцыю «трымаць дзьверы адчыненымі для беларусаў» і падтрымаць праект пашпарту Новай Беларусі