Хто дапаможа беларусам без пашпартоў. ВІДЭА

Дзьмітры Гурневіч

Што могуць зрабіць урады дзяржаваў, дзе жывуць беларусы, каб палегчыць наступствы ўказу Лукашэнкі аб пашпартах? Наколькі рэальна, што іншыя дзяржавы прызнаюць «пашпарт новай Беларусі», над якім працуе Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі?

З гэтымі і іншымі пытаньнямі Свабода зьвярнулася да ўдзельнікаў Эканамічнага форуму ў Карпачы. Гэта найбуйнейшая канфэрэнцыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, прысьвечаная палітыцы, бясьпецы і эканоміцы.

  • Эканамічны форум у Карпачы праходзіць з 1992 году і штогод становіцца месцам сустрэчы прадстаўнікоў сьвету палітыкі, бізнэсу і навукі.
  • Сёлета ў мерапрыемстве бяруць удзел больш за 5 тысяч гасьцей. Сярод іх прэзыдэнты, прэм’ер-міністры, кіраўнікі сусьветных карпарацый, экспэрты, навукоўцы і дзеячы мастацтва.
  • Падчас форуму адбудзецца 470 дыскусійных панэляў. Больш як у дзесяці зь іх бяруць удзел беларусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка стварыў найлепшы мэханізм выжываньня аўтарытарызму». Навукоўца назвала 5 прычын
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Час мабілізаваць партызанскі супраціў». Пяць думак пра памылкі Захаду адносна Беларусі