«Мне пад пагрозай валуна ў падваротні забаранілі крытыкаваць любых небажыхароў», - напісала Бондарава. Празь некаторы час яна адрэдагавала свой допіс, словы пра валун у падваротні зьніклі.
Гэтым разам Вользе Бондаравай не спадабалася назва сыру ад ААТ «Малочны сьвет». Яна апублікавала здымак кіраўніка Горадзенскай вобласьці Ўладзімера Караніка, які трымае сыр пад назвай «Губэрт».
«Віншую вас, горадзенцы: цяпер і сыр у вас названы ў гонар каталіцкага бэльгійскага біскупа, кімсьці па-езуіцку хітрым і дальнабачным прызначанага „заступніка“ Горадні». Глытайце і няма чаго тут моршчыцца», — напісала прарасейская актывістка.
На яе думку, нехта працуе эфэктыўна, выкарыстоўваючы афіцыйных асоб дзяржавы.
«Нахабна. Уцёмную. Легалізуючы правакацыі». — дадала Бондарава. Зь яе допісу незразумела, хто зьяўляецца аўтарам так званай правакацыі.
Сьвяты Губэрт зьяўляецца заступнікам Горадні. Гістарычны герб горада, на якім выява аленя сьвятога Губэрта, быў зацьверджаны яшчэ ў 16 ст. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай расейцы скасавалі гэты герб. Але аднавілі яго яшчэ ў часы БССР, у 1988 годзе.
Паводле Бондаравай, «большага зьдзеку з Дня вызваленьня паловы краіны ад няволі панскай Польшчы 17 верасьня, чым усё вышэйапісанае, немагчыма сабе ўявіць».
«Не зьбіраюся выбачацца. Накіпела. Агідна, фу», — напісала Бондарава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Галоўная даносчыца Беларусі». Хто такая Вольга Бондарава, якая змагаецца з Геніюш, Марзалюком і «Хагі-Вагі»Цягам апошніх двух гадоў імя горадзенскай прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай гучыць вельмі часта. Менавіта 40-гадовая прарасейская актывістка запатрабавала прыбраць помнік Ларысе Геніюш у Зэльве, празь яе саджаюць у турмы людзей, яна змагаецца зь беларускай лацінкай і нават дэпутатам Марзалюком. Прычым змагацца яна пачала ня толькі з праціўнікамі ўлады, але і зь некаторымі яе прыхільнікамі.