Фотафакт: Беларускія курсанткі прымаюць прысягу з валошкамі ў валасах

Курсанткі вайсковага факультэту Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі прыносяць прысягу. Фота тэлеграм-канала Міністэрства абароны Беларусі.

Міністэрства абароны Беларусі ў сваім тэлеграм-канале апублікавала фотаздымкі з прысягі, якую прыносяць курсанты і курсанткі вайсковага факультэту Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі (40 хлопцаў і 10 дзяўчат).

Валасы дзяўчат былі ўпрыгожаныя васількамі.

Нядаўна на валошкі «абрынулася» горадзенская прапагандыстка Бондарава. На яе думку, выкарыстаньне валошкі як сымбаля Беларусі — гэта «наступаць на нацысцкія граблі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што яднае беларускіх прапагандыстаў і карыкатурных самураяў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На магілу Быкава ў дзень яго народзінаў прынесьлі валошкі і кнігі. ФОТА