Беларуска загінула ў аўтамабільнай аварыі ў Армэніі, яшчэ трое беларусаў пацярпелі

Фота ДТЗ з сайту news.am

Чацьвёра грамадзянаў Беларусі трапілі ў ДТЗ у Армэніі, адна асоба загінула, перадае БелТА. Аўтамабіль з’ехаў з дарогі і перакуліўся ў Сюнікскай вобласьці.

Аварыя здарылася апаўдні паводле мясцовага часу. Аўтамабіль, на якім ехалі чацьвёра беларусаў, з’ехаў з дарогі і перакуліўся, піша выданьне news.am.

У выніку ДТЗ адна пасажырка загінула, траіх прывезьлі ў шпіталь на абсьледаваньне. Лекары прызналі іхны стан здавальняючым. Паводле ратавальных службаў кіроўца, імаверна, мясцовы жыхар, не пацярпеў. Прычына аварыі не называецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы аўтобус з турыстамі зь Беларусі трапіў у кювэт, некалькі чалавек шпіталізавалі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У аварыі пад Смалявічамі загінулі 11 чалавек, у тым ліку двое дзяцей