У Расеі аштрафавалі Google за адмову выдаліць «ілжывыя ролікі аб спэцапэрацыі ва Ўкраіне»

Ілюстрацыйнае фота

На адрас кампаніі накіравалі паведамленьне аб неабходнасьці выдаленьня відэаролікаў на партале YouTube.

Суд у Маскве аштрафаваў кампанію Google на тры мільёны расейскіх рублёў (амаль 32 тысячы даляраў у эквіваленце. — РС) за адмову выдаліць відэаролікі «аб спэцапэрацыі ва Ўкраіне».

Як паведаміла расейскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС, на адрас кампаніі накіравалі паведамленьне аб неабходнасьці выдаленьня відэаролікаў на партале YouTube, якія «зьмяшчаюць інфармацыю аб спосабах нелегальнага пранікненьня на аб’екты, якія ахоўваюцца, а таксама ролікаў, у якіх зьмяшчаецца лжывая інфармацыя аб спэцыяльнай ваеннай апэрацыі ва Ўкраіне».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская «дачка» Google падала заяву аб банкруцтве

Расейскія суды з 2021 году пэрыядычна штрафуюць Google, а таксама сацыяльныя сеткі Facebook і Twitter. Спачатку іх каралі штрафам за адмову лякалізаваць зьвесткі карыстальнікаў у Расеі, а пазьней — за кантэнт, які ацэньваюць як «антырасейскі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На акупаванай частцы Запарожжа расейцы запаволілі Google і заблякавалі Facebook і YouTube

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Маскве аштрафаваў Facebook, Twitter і WhatsApp на 36 мільёнаў рублёў