Ужо сёньня: гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў-2020

Сьвятлана Ціханоўская, жнівень 2020 году

Падзеі 9 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў. Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская — 10,2%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай. Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты і затрыманьні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсіяў, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі. Вынікі выбараў не прызнала міжнародная супольнасьць.

Таксама ў гэты дзень

1945 ― адбылося атамнае бамбаваньне Нагасакі авіяцыяй ЗША.

Ядзерны «грыб« ад выбуху ядзернай бомбы, Нагасакі, 9 жніўня 1945 году

1999Уладзімір Пуцін прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні ўраду Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся

1910Ларыса Геніюш, пісьменьніца, дзяячка беларускага адраджэньня.

Ларыса Геніюш

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўнік КДБ: «Сустрэча з Геніюш памяняла мой лёс». У Празе ўспаміналі выбітную беларускую паэтку

1926 Янка Запруднік, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, гісторык і журналіст.

Янка Запруднік

У памяці

1516 Геранімус Босх, мастак эпохі Паўночнага Адраджэньня XV–XVI стагодзьдзяў.

Карабель дурняў, Геранімус Босх

1870Чарлз Дыкенс, ангельскі пісьменьнік.

Чарлз Дыкенс

1943 ― памёр Хаім Суцін, францускі мастак паходжаньнем зь Беларусі.

Карціна Хаіма Суціна "Ева"

1976 Іван Мележ, беларускі пісьменьнік.

Іван Мележ