Каардынацыйная рада яшчэ на год — да 8 жніўня 2024 году — працягнула паўнамоцтвы прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінэту Аліны Коўшык (па нацыянальным адраджэньні) і Валера Сахашчыка (па абароне і нацыянальнай бясьпецы), паведаміла прэс-служба рады.
За Коўшык прагаласаваў 71 сябра КР, супраць — 1, устрымаліся — 8.
Сахашчык атрымаў 57 галасоў «за», 8 — «супраць», яшчэ 18 чалавек устрымаліся.
3 жніўня са справаздачамі выступілі яшчэ два прадстаўнікі кабінэту Вольга Гарбунова (па сацыяльных пытаньнях) і Валер Кавалеўскі (па замежных справах). 4 жніўня зробіць справаздачу Павал Латушка (прадстаўнік па транзыце ўлады), які з-за візыту ў Кіеў ня змог зрабіць гэта ў адзін з папярэдніх двух дзён, аднак прадставіў даклад завочна.
Калі выступіць прадстаўнік АПК па аднаўленьні правапарадку Аляксандар Азараў, пакуль невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што даў год дзейнасьці Аб’яднанага пераходнага кабінэту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каардынацыйная рада заслухала справаздачы Гарбуновай і Кавалеўскага з Аб’яднанага пераходнага кабінэту. ВІДЭА