Праваабаронцы налічылі ўжо 6 выпадкаў сьмерці палітычных вязьняў, якія загінулі за кратамі ці ад умоваў утрыманьня ў ізалятары пачынаючы з 2020 году.
- 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калёніі памёр актывіст партыі БНФ зь Бярозаўкі, палітвязень Вітольд Ашурак. Яму было 50 гадоў.
- У студзені 2022 году жыцьцё самагубствам скончыў палітвязень са Смаргоняў Дзьмітры Дудойць.
- У траўні 2023 году ў віцебскай калёніі № 3 памёр блогер і палітзьняволены зь Пінску Мікалай Клімовіч. Яму быў 61 год.
- 11 ліпеня 2023 году ня стала мастака і палітвязьня Алеся Пушкіна. Яго прывезьлі ў лякарню хуткай дапамогі з горадзенскай турмы. Яму было 57 гадоў.
- Яшчэ дзьве сьмерці, як заяўляюць праваабаронцы, зьвязаныя зь нечалавечымі ўмовамі ўтрыманьня ў ізалятарах. Так, у 2021 годзе ад наступстваў COVID-19, на які вязьні захварэлі ў зьняволеньні, памерлі мянчанка Алена Амеліна і жыхар Асіповічаў Сяргей Шчацінка. Абое адбывалі пакараньне паводле палітычных артыкулаў.
Расказваем падрабязьней пра гэтыя выпадкі ў відэа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Палітвязьняў даводзяць да сьмерці». Як насамрэч можна дапамагчы палітвязьнямГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Быў патрыётам Пінску, з блізкіх родных меў толькі сястру. Што вядома пра Мікалая Клімовіча, які памёр у віцебскай калёнііГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Упаў за дзень да сьмерці, памёр у машыне «хуткай». Выйшаў фільм з дэталямі гібелі Вітольда АшуркаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Казаў, што ня вытрымае там». Блізкія – пра палітвязьня Дзьмітрыя Дудойця, які скончыў самагубствамГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што адбывалася з Алесем Пушкіным апошнія 2,5 года і хто за гэта адказны. ХронікаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Для палітычных самае горшае. Таму так адбылося». Былыя зьняволеныя пра ўмовы ў вязьніцы, дзе трымалі Алеся Пушкіна