Новы інцыдэнт на беларуска-польскай мяжы: мігранты пашкодзілі машыну польскіх памежнікаў камянямі

Ваколіцы беларуска-польскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота

За 16 ліпеня 158 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу.

Памежная служба Польшчы паведаміла, што сярод іх былі грамадзяне Бангладэш, Пакістану і Емэну. Група з 11 чалавек, убачыўшы памежнікаў, павярнула на беларускі бок.

На ўчастку ў Мельніку групы іншаземцаў зь беларускага боку тройчы атакавалі патрулі памежнай службы. Адна з машын атрымала пашкоджаньні.

Падляскі аддзел памежнай аховы нядаўна паведаміў, што з пачатку 2023 году памежнікі зафіксавалі больш за 15 тысяч спробаў нелегальнага перасячэньня польска-беларускай мяжы і затрымалі больш за 400 памагатых і арганізатараў у гэтым.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

За 6 месяцаў у ЭЗ зь Беларусі спрабавалі трапіць 19 тысяч мігрантаў. У Польшчы баяцца пагаршэньня сытуацыі праз новыя рэйсы з Іраку