Мастака пахавалі ў родным мястэчку Бобр удзень 13 ліпеня.
Разьвітаньне адбывалася ў двары ягонага дому. Пасьля труну зь целам на руках данесьлі да царквы, дзе сьвятар адслужыў разьвітальную імшу.
Паводле крыніцаў Свабоды, за ўсім назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія здымалі відэа з аўтамабіля. Пра затрыманьні нічога невядома.
Алеся Пушкіна пахавалі ў вышыванцы.
У труну таксама паклалі капялюш. Як расказваюць удзельнікі цырымоніі разьвітаньня, Алесь вельмі схуднеў, яго было цяжка пазнаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Алеся Пушкіна выключылі з Саюзу мастакоў за некалькі тыдняў да сьмерціГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што адбывалася з Алесем Пушкіным апошнія 2,5 года і хто за гэта адказны. ХронікаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Для палітычных самае горшае. Таму так адбылося». Былыя зьняволеныя пра ўмовы ў вязьніцы, дзе трымалі Алеся Пушкіна