У сеціве зьявіўся фатаздымак з труной Алеся Пушкіна. Цела ўжо прывезьлі ў Бобр для разьвітаньня.
Алесь Пушкін нарадзіўся 6 жніўня 1965 году ў вёсцы Бобр Крупскага раёну Менскай вобласьці, дзе і жыў да арышту ў 2021 годзе.
У 1978 годзе Алесь паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Івана Ахрэмчыка. Вучыўся ў мастака Пятра Шарыпы да 1983 году, затым паступіў на курс манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
У 1984 годзе Алесь Пушкін трапіў у Савецкую Армію, служыў у Афганістане. У войску вёў дзёньнік на беларускай мове. Дзёньнік Пушкіна прызналі антысавецкім. У 1986 годзе Алесь дэмабілізаваўся і працягнуў вучобу.
Пушкін — рэдкі ў Беларусі сэртыфікаваны спэцыяліст з рэстаўрацыі. Ён аднаўляў і расьпісваў шмат гістарычных аб’ектаў, касьцёлаў і цэркваў.
Алесь Пушкін быў жанаты. У яго засталася жонка Яніна, сын і дачка. Яніна працуе настаўніцай у школе, сын паступіў ва ўнівэрсытэт, дачка вучыцца ў школе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Для палітычных самае горшае. Таму так адбылося». Былыя зьняволеныя пра ўмовы ў вязьніцы, дзе трымалі Алеся ПушкінаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вянок памяці: Алесь Пушкін. «Патрыёт, які любіў сваю краіну больш за жыцьцё»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Акцыі памяці Алеся Пушкіна ў сьвеце. Фота