Яе мэтай, паводле слоў Білатайце, зьяўляецца «прыніжэньне імя нашых пагранічнікаў і падрыў рэпутацыі літоўскай дзяржавы на міжнароднай арэне».
«Мы хацелі б адзначыць, што Літва выконвае ўсе свае міжнародныя абавязацельствы і паважае свабоды і правы чалавека. Замежнікам, якія незаконна перасеклі або спрабуюць перасекчы тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі, аказваецца ўся неабходная гуманітарная дапамога», — цытуе міністра 15min.lt са спасылкай на BNS.
У дачыненьні да «літоўскага боку» пачалі крымінальную справу, паведаміла 28 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Беларусі Анжаліка Курчак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Генпракуратура Беларусі завяла справу на службовых асобаў Літвы ў сувязі зь мігранцкім крызісам. У Вільні адказаліНагодай паслужылі «грубыя парушэньні патрабаваньняў міжнароднага права, якія вызначаюць грамадзянскія і палітычныя правы бежанцаў, дэпартацыі і неабгрунтаванага прымяненьня да мігрантаў фізычнай сілы і спэцыяльных сродкаў, наўмыснага неаказаньня ім мэдычнай дапамогі, што прывяло да надыходу цяжкіх наступстваў, у тым ліку сьмерці ўцекачоў».
Папярэднім расьсьледаваньнем справы па арт. 128 Крымінальнага кодэксу (злачынствы супраць бясьпекі чалавецтва) будзе займацца Сьледчы камітэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Учора 173 мігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць у ЭЗ з тэрыторыі Беларусі, з пачатку году — амаль 17,5 тысячГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Латвія абвінаваціла беларускія ўлады ва ўзбраеньні мігрантаў, якія незаконна пераходзяць мяжуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Краіны ЭЗ дамовіліся зрабіць больш жорсткімі правілы наданьня прытулку