Ужо сёньня: 85 гадоў з дня нараджэньня Юрыя Хадыкі

Юры Хадыка

Падзеі 23 чэрвеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

23 чэрвеня 1938 году нарадзіўся Юры Хадыка, навуковец, мастацтвазнаўца, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя, адзін зь першых палітвязьняў у гісторыі незалежнай Беларусі.

Юры Хадыка ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску, травень 1996. Фота з газэты «Свабода»

Таксама ў гэты дзень

930 ― скліканы найстарэйшы зь дзейных сёньня парлямэнтаў ― ісьляндзкі Альтынг.

1846 ― Адольф Сакс атрымаў патэнт на саксафон.

Саксафон

1865 — завяршылася Грамадзянская вайна ў ЗША.

1894 ― утвораны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК). Гэта адбылося ў Парыжы з ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна.

П'ер дэ Кубэртэн


1917 ― Першы Ўнівэрсал (асноўны закон) прыняты ўкраінскай Радай, ім абвешчаная незалежнасьць Украіны.

1944 — савецкія войскі пачалі апэрацыю «Багратыён», у выніку якой тэрыторыя Беларусі была вызваленая ад нацысцкай акупацыі.

1991 ― Малдова абвясьціла незалежнасьць.

2016 — грамадзяне Вялікай Брытаніі на агульнанацыянальным рэфэрэндуме прагаласавалі за выхад каралеўства з Эўрапейскага Зьвязу.

Мітынг прыхільнікаў Брэксыту, Лёндан, чэрвень 2016

У гэты дзень нарадзіліся

1777 ― Язэп Аляшкевіч, беларускі мастак.

1889 ― Ганна Ахматава, расейская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца.

Ганна Ахматава

1912 — Алан Матысан Тʼюрынг, ангельскі матэматык, распрацоўшчык першых вылічальных машын. Яго працы паслужылі асновай для стварэньня сучасных ЭВМ.

Алан Матысан Т'юрынг

У памяці

79 — Вэспасіян, рымскі імпэратар.

1933 — Мікалай Шамяціла, япіскап, ахвяра сталінскіх рэпрэсій.

1947 ― Уладзімер Пічэта, беларускі і расейскі гісторык, выкладчык, першы рэктар БДУ, акадэмік АН БССР, акадэмік АН СССР.

Уладзімер Пічэта