Справу беларусаў, якія шпіёнілі ў Польшчы, перадалі ў суд

Акруговая пракуратура ў польскім горадзе Белая Падляская. Архіўнае ілюстрацыйнае фота, 2021

Акруговая пракуратура ў Познані завяршыла расьсьледаваньне ў дачыненьні да двух беларусаў, якіх падазраюць у шпіёнскай дзейнасьці на захадзе Польшчы. Абвінаваўчае заключэньне перадалі ў акруговы суд.

Беларусаў затрымалі ў красавіку 2022 году. Пракуратура заяўляе, што падазраваныя прыехалі ў Польшчу на падставе працы кіроўцамі. Спэцслужбы высьветлілі, што мужчыны рабілі выгляд, нібы шукаюць працу, а насамрэч шпіёнілі на карысьць беларускай вайсковай выведкі.

Як гаворыцца ў паведамленьні акруговай пракуратуры, мужчыны зьбіралі інфармацыю пра Ўзброеныя сілы Польшчы і аб’екты інфраструктуры, якія «маюць вырашальнае значэньне для абароны краіны».

Цяпер яны пад вартай. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Польшчы судзяць беларуса за шпіянаж на карысьць Расеі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Хочуць абмяняць», — Лукашэнка пра затрыманых у Польшчы падазраваных у шпіянажы беларусаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Працаваў у Маскве нянькай, кінула журфак БДУ. Што вядома пра затрыманых у Польшчы нібыта за шпіянаж беларусаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Польшчы перадалі ў суд справу беларуса і расейца, якіх падазраюць у шпіянажы на расейскае ГРУ