Рыгора Кастусёва вярнулі ў калёнію «Ваўчыныя норы»

Рыгор Кастусёў, 2017

Старшыню партыі БНФ Рыгора Кастусёва вярнулі ў папраўчую калёнію № 22 «Ваўчыныя норы» каля вёскі Даманава Івацэвіцкага раёну.

Пра гэта паведаміў яго зяць Зьміцер Антончык. Паводле яго, палітвязень тэлефанаваў жонцы.

16 траўня стала вядома, што Рыгора Кастусёў з 27 красавіка знаходзіцца ў шпіталі на абсьледаваньні. Пра гэта таксама ў Facebook паведамляў тады зяць старшыні Партыі БНФ.

У зьняволеньні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем, у яго выявілі анкалягічнае захворваньне.

У верасьні летась Кастусёў быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі ў «справе аб дзяржаўным перавароце».