Суд у Бішкеку арыштаваў да 21 чэрвеня кіраўніка партыі «Элдык Кенэш» («Народная рада») Розу Нурматаву, сябра грамадзкага аб’яднаньня «Чэк ара» («Мяжа») Гулжыгіта Ісакава, а таксама яшчэ дзьвюх асобаў. Іх затрымалі 5 чэрвеня.
Іх падазраюць у «плянаваньні гвалтоўнага захопу ўлады».
Яшчэ аднаго затрыманага, выкладчыка Кіргіскага нацыянальнага ўнівэрсытэту Чалпанбека Сыдыкбаева, адправілі пад хатні арышт.
Супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану правялі 5 чэрвеня ў Бішкеку масавыя затрыманьні. Усяго паведамляюць пра больш як 30 затрыманых. Іх падазраюць у змове з мэтай захопу ўлады ў краіне.
Сьледзтва сьцьвярджае, што змову ўзначальвала Роза Нурматава. Як адзначае кіргіская служба Радыё Свабода, яна былая прыхільніца прэзыдэнта Садыра Джапарава. Сьцьвярджаецца, што Нурматава і яшчэ чацьвёра падазраваных далі прызнальныя паказаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцслужбы Кіргізстану пачалі масавыя затрыманьні. Гавораць пра падазрэньне ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцслужбы Кіргізстану затрымалі больш за 30 чалавек праз падазрэньне ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту