З пачатку году ў Беларусі патанулі 133 чалавекі, у тым ліку чацьвёра дзяцей

Адзін зь беларускіх пляжаў. Ілюстрацыйнае фота

З агульнай колькасьці патанулых дарослых 41 быў п’яны.

Паводле апэратыўных зьвестак Беларускага рэспубліканскага таварыства ратаваньня на водах, з пачатку году патанулі 133 чалавекі, у тым ліку чацьвёра дзяцей.

Адзначаецца, што з агульнай колькасьці патанулых дарослых 41 знаходзіўся ў стане алькагольнага ці наркатычнага ап’яненьня. У 2022 годзе, паводле зьвестак Міністэрства надзвычайных сытуацый, патанулі 390 чалавек, у тым ліку 26 дзяцей.

Ратавальнікі нагадваюць, што трэба купацца толькі ў цьвярозым стане ў спэцыяльна адведзеных месцах, на абсталяваных пляжах. Не рэкамэндуецца плаваць у адзіноце, каля суднаў, якія блізка ідуць, не заплываць за буйкі і іншыя агароджы, не выпускаць з поля зроку дзяцей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Полацкі ўнівэрсытэт заклікае студэнтаў прайсьці навучаньне ў Белгарадзе, які знаходзіцца пад абстрэламі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля ўмяшаньня Лукашэнкі вынікі цэнтралізаванага экзамэну пералічылі паводле новай мэтодыкі