Ужо сёньня: 36 гадоў таму Маціяс Руст пасадзіў свой самалёт ля Крамля

28 траўня 1987 году. Маціяс Руст пасьля таго, як пасадзіў самалёт ля Крамля.

Падзеі 28 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1871 — пасьля тыдня крывавых баёў разгромленая Парыская камуна.

1905 - параза расейскага флёту ў Цусімскай бітве падчас расейска-японскай вайны.

1918 — адбылося абвяшчэньне незалежнасьці Армэніі і Азэрбайджану.

1961 — у Лёндане ўтварылі праваабарончую арганізацыю Amnesty International.

1987 ― 19-гадовы заходненямецкі пілёт Матыяс Руст пасадзіў прыватны самалёт «Сэсна-173П» на Краснай плошчы ў Маскве.

У гэты дзень нарадзіліся

1908 Ян Флемінг, брытанскі пісьменьнік, аўтар раманаў пра Джэймса Бонда.

Ян Флемінг

1960 Алесь Аркуш, беларускі пісьменьнік.

Алесь Аркуш

У памяці

1549 Аляксандар Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1863 Вікенці Козел, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 г., забіты ў баі каля вёскі Ўладыкі (цяпер Вялейскі раён).

1916 Іван Франко, украінскі пісьменьнік.

Іван Франко

2018 Арсень Ліс, доктар філялёгіі, фальклярыст і літаратуразнаўца.