Пра гэта дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк заявіў у інтэрвію парталу «Зеркало».
Адказваючы на пытаньне журналіста, што ў Кіеве могуць адказаць на заяву Лукашэнкі пра тое, што «ніякага „контранаступу“ няма», Падаляк сказаў, што, на яго думку, ня трэба весьці дыялёг з Лукашэнкам:
— Гэта ня той узровень, каб Кіеў вёў дыялёг. Для нас ён адсутны субʼект палітычнага працэсу. Дый наогул гэта чалавек, які ня мае нават элемэнтарных ведаў, дастатковых для таго, каб аналізаваць сучаснае становішча і даваць тыя ці іншыя прагнозы. Я нагадаю, гэты субʼект на пачатку вайны казаў: ды там праз тры дні ўжо Кіева ня будзе, там хутка захопліваць, што там ваяваць з гэтай Украінай. Яму б менш гаварыць, таму што тады больш шанцаў, пасьля таго як Расея прайграе, мець магчымасьць абараняць сваю пазыцыю, заяўляць, што ён там займаў нейкую нэўтральную пазыцыю, і гэтак далей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Пачалося перамяшчэньне ядзерных боепрыпасаўПадаляк назваў заявы Лукашэнкі мэмамі:
— Яны выклікаюць іронію, выклікаюць сарказм, таму што такой неадэкватнасьці з пункту гледжаньня неразуменьня таго, што адбываецца ў вайне, у прынцыпе ўявіць сабе ня можаш. Асабліва ўлічваючы, што ўсё ж такі чалавек можа атрымаць тую ці іншую выведную інфармацыю. Хаця, вядома ж, я сумняюся, што ў Беларусі ёсьць выведка. Я думаю, што там, хутчэй, ёсьць паліцэйская інфраструктура, але выведнай інфраструктуры сапраўды няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі прапагандысцкія каналы паказалі зварот грамадзяніна Ўкраіны, якога абвінавацілі ў атацы на самалёт у МачулішчахДарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк у інтэрвію падкрэсьліў розьніцу паміж беларускім грамадзтвам і ўладамі краіны:
— Беларусь — гэта краіна, я маю на ўвазе не беларускае грамадзтва, якое высокаадукаванае, на мой погляд, вельмі якаснае грамадзтва, якое сапраўды гатовае жыць у XXI стагодзьдзі, а вось усё, што тычыцца ўрадавых структур, гэта малаадукаванае. Гэтаксама як у Расеі, адсталае, архаічнае, якое мала каму цікавае і мала на што ўплывае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне адрэагавалі на заклік кіраўніка беларускага МЗС аб тэрміновых перамовах з Расеяй