Naviband прэзэнтавалі кліп «Купалінка», зроблены з дапамогай штучнага інтэлекту

Музыкі гурту NAVIBAND

Беларускую песьню прадставілі ў «касьмічным» стылі. Відэашэраг стылістычна нагадвае творчасьць мастака Язэпа Драздовіча.

«Мы шчыра лічым, што мэлёдыя песьні „Купалінка“ — адна з найлепшых мэлёдый у сьвеце, гэта дыямэнт беларускай культуры.

Гэтай працай мы хочам сказаць, што нягледзячы на выпрабаваньні і цяжкія часы — наша мова і песьня, традыцыі і культура ўсё роўна будуць жыць вечна!», — напісалі ў сваім Instagram музыкі.

«Купалінку» сьпявалі шмат якія беларускія гурты. Сярод самых вядомых — вэрсіі «Песьняроў» і «Сяброў». Кампазыцыю выконвалі і сусьветныя зоркі — напрыклад, клявішнік Deep Purple Дон Эйры і фінская сьпявачка Тар’я Турунэн.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьпявае «Купалінку», пазнае пах Менску і Берасьця. Як невідушчая швайцарка 20 гадоў пашырае беларушчыну
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі гурт Naviband і ўкраінская сьпявачка Tayanna запісалі песьню на беларускай і ўкраінскай мовах. ВІДЭА