У Курапатах сьпілоўваюць дрэвы, яны падаюць на крыжы

Урочышча Курапаты пад Менскам

У Курапатах пад Менскам працуюць супрацоўнікі лясгаса.

У месцы масавых расстрэлаў — урочышчы Курапаты пад Менскам — работнікі, верагодна, лясгаса пашкодзілі драўляныя крыжы, заўважныя і акты вандалізму, напісаў у Facebook Аляксандар Сапега.

Па словах беларуса, ва ўрочышчы працуюць супрацоўнікі лясгаса, яны высякаюць дрэвы, а тыя падаюць на крыжы.

Працаўнікі ля крыжоў у Курапатах

Аўтар заўважыў і акты вандалізму, надпісы на крыжах.

У красавіку ў Курапатах невядомыя апаганілі крыж-помнік беларускаму навукоўцу, аднаму з заснавальнікаў БНР Вацлаву Ластоўскаму, расстралянаму ў канцы 1930-х.

Сапсаваная скульптура ў гонар Вацлава Ластоўскага

Гэта ня першыя акты вандалізму ў Курапатах, дзе ў часы сталінізму праводзілі масавыя расстрэлы, а цяпер стаяць помнік і крыжы памяці рэпрэсаваных. Так, летась скульптуру ў гонар Вацлава Ластоўскага таксама псавалі невядомыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня мог уявіць, што ў 72 гады апынуся ў эміграцыі». Размова з дасьледчыкам «віцебскіх Курапатаў» Дзяржаўцавым
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У «віцебскіх Курапатах» зьнішчылі крыжы, шыльды і ўказальнікі да месцаў расстрэлаў