ЗША выдзеляць Украіне чарговы пакет ваеннай дапамогі на суму $375 млн. Пра гэта заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн на сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім падчас саміту G7 у горадзе Хірасіма ў Японіі.
«Злучаныя Штаты працягваюць рабіць усё магчымае для ўмацаваньня абараназдольнасьці Ўкраіны», — сказаў Байдэн.
Пазьней на прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту Байдэн паведаміў, што ЗША атрымалі «выразныя запэўненьні» ад Зяленскага, што Кіеў ня будзе выкарыстоўваць перададзеныя Захадам баявыя зьнішчальнікі F-16 для пранікненьня на расейскую тэрыторыю.
У той жа час у гутарцы з журналістамі Байдэн сказаў, што самалёты F-16 могуць прымяняцца «дзе б ні знаходзіліся расейскія войскі ў межах Украіны». Заяву Байдэна прыводзіць, у прыватнасьці, амэрыканскае агенцтва Associated Press.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: CNN: Байдэн падтрымаў навучаньне ўкраінскіх пілётаў на зьнішчальніках F-16