Журналісту Свабоды, палітвязьню Ігару Лосіку 20 траўня споўніўся 31 год. Ён знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году, у сьнежні 2021 Ігару прысудзілі 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Ігар Лосік адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі ўзмоцненага рэжыму, якая вядомая вельмі жорсткімі ўмовамі і дрэннай экалёгіяй.
Апошні ліст ад Ігара Лосіка бацькі атрымалі 20 лютага 2023 году — 3 месяцы ад яго няма вестак. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у сакавіку 2023 году Ігара зьмясьцілі ў ШЫЗА, а 15 сакавіка ў калёніі ён зноў рэзаў руку і шыю. Цяпер Ігар Лосік, імаверна, знаходзіцца ў памяшканьні камэрнага тыпу.
Напісаць ліст Ігару Лосіку можна па адрасе: папраўчая калёнія № 1,
211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8. Ігар Аляксандравіч Лосік.