Апублікавалі расклад акцый салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі 19–21 траўня

Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Львове, архіўнае фота

Беларусы сьвету правядуць акцыі ў Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі, які абвешчаны 21 траўня. Падзеі, прысьвечаныя Дню палітвязьняў у гадавіну сьмерці Вітольда Ашурка, пачнуцца 19 траўня.

Супольнасьць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа» апублікавала поўны расклад акцый.

18.05.2023 (чацьвер)

  • Капэнгаген, 12:00. Выказваньне салідарнасьці зь беларусамі за кратамі — падпісаньне лiстоў і паштовак палітвязьням. Месца і час можна даведацца праз суполку.

19.05.2023 (пятніца)

  • Анлайн, 19:00 (па Маскве). Amnesty International прапануе сустрэцца напярэдадні Дня палітвязьня, пагаварыць пра сытуацыю з палітвязьнямі ў Беларусі і даведацца, як мы можам падтрымаць тых, хто знаходзіцца ў зьняволеньні. Сьпікеркі: Натальля Сацункевіч (праваабаронца «Вясны»), Дыяна Пінчук (праваабаронца і журналістка «Вясны»). Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя.
  • Вільня, Літва, 15:00 – 17:00. Падпісаньне паштовак і лістоў палітвязьням. Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5.
  • Гамбург, Нямеччына, 19:00 – 20:30. Чытаньне «Зэкамэрона» Максіма Знака нямецкім акторам Янам Уплегерам і панэльная дыскусія з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам і юрысткай Людмілай Казак. Месца правядзеньня: Staats- und Universitätsbibliothek Hamburg, Von-Melle-Park 3.
  • Сан-Францыска, ЗША, 19:00. Падпісаньне лiстоў і паштовак палітвязьням. Месца і час можна даведацца праз суполку.

20.05.2023 (субота)

  • Брэмэн, Нямеччына, 10:00 – 13:00. Беларусы Брэмэна з Razam Bremen разам з актывістамі Salidarnast зьбяруцца, каб зрабіць паштоўкі і напісаць лісты палітвязьням. Месца можна даведацца праз суполку, а таксама праз кантакт: salidarnast@gmail.com.​
  • Варшава, Польшча, 18:30. Вечар памяці Вітольда Ашурка. На сустрэчы будуць гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, пра прынцыпы ягонага жыцьця. Таксама гасьцей чакае музычная частка. Месца: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).
  • Вільня, Літва, 17:00. Беларуская Рада культуры запрашае ў сваю Гасьцёўню (Šv. Ignoto g. 5, Vilnius). Тут пройдзе паказ фільмаў, галоўным героем якіх зьяўляецца рэпрэсаваны мастак Алесь Пушкін.
  • Дэтройт, ЗША, 14:00. Сустрэча адбудзецца ў Bridgeport township. Падрабязнасьці па спасылцы.
  • Мічыган, ЗША, 14:00, Bridgeport Charter Township.
  • Рым, Італія, 10:00. Каля замка Сьвятога Анёла, Castel Sant’Angelo, Roma, Lungotevere Castello, lato Largo dei Mutilati ed Invalidi di Guerra.

21.05.2023 (нядзеля)

  • Адэса, Украіна, 15:00, Саборная плошча (шашачна-шахматная пляцоўка).
  • Батумі, Грузія, можна напісаць лісты палітвязьням цягам дня з 12:00 да 19:00 у краме нацыянальнай сымболікі па адрасе вуліца 26 мая 41, а таксама з 14:00 да 20:00 у беларускім Мэдыя Хабе (вул. Парнаваз Мэпэ, 67).
  • Беласток, Польшча, 15:00, акцыя з нагоды Міжнароднага дня палітвязьняў. ul.Elektryczna 9, Białystok, кансулят РБ.
  • Браціслава, Славакія, 19:00 – 21:00, шэсьце ад Hodžovo námestie да Bieloruskej ammbasády.
  • Брусэль, Бэльгія 15:00-16.00, акцыя па адрасе Europa kruispunt, Central station. 17:30 – 19:30 «Мэмарыял» ладзіць вечар лістоў палітвязьням Беларусі і Расеі. Адрас: Rue de l'Epée 2, Bruxelles LʼAscenseur, café associatif et radio.
  • Будва, Чарнагорыя, 14:00, крэпасьць Магрэн. Арганізатары просяць браць з сабой плякаты, сьцягі, фарбы, пэндзлікі, паперу розных фарматаў.
  • Быдгашч, Польша, 13:00, Мост Старамейскі.
  • Варшава, Польшча. ​12:45 – 14:00, пляц Канстытуцыі 6, Мітынг да Дня беларускіх палітвязьняў. Пасьля мітынгу адбудзецца шэсьце ад Плошчы Канстытуцыі да Кракоўскага прадмесьця, дзе працягнуцца мерапрыемствы. 14:30, помнік Каперніку. Мітынг і ланцуг салідарнасьці; 17:00 – 19:00 — праваабаронцы «Вясны», польскага «Мэмарыяла» і ініцыятывы «Палітвязынка» пры падтрымцы Майстэрні паштовак салідарнасьці зладзяць сустрэчу па падпісаньні лістоў палітвязьням. Месца: прастора «Пад жырандоляй» (ul. Hoża, 41, lok. 2).
  • Вільня, Літва, 11:00 — каля муралу Алесю Бяляцкаму адбудзецца акцыя «АСОБ(Н)А»: чытаньне імёнаў палітвязьняў з удзелам прадстаўнікоў амбасадаў розных краінаў. 12:00, Катэдральная плошча (Katedros aikštė) — акцыя ў падтрымку палітвязьняў.
  • Гаага, Нідэрлянды, 12:00, Laan van Meerdervoort.
  • Гданьск, Польшча, 13:00, Фантан Нэптуна.
  • Кіеў, Украіна, 15:00, беларуска-ўкраінскі хаб Сустрэча. Адрас: Київ, Єреванська, 30, кантакт +38(095)223-07-63.
  • Кракаў, Польшча, 14.00, акцыя каля помніку Адаму Міцкевічу на Рынку.
  • Лёндан, Вялікая Брытанія, 12:30-14.00, Parliament Square.
  • Ліён, Францыя, 16:00, Hotel de Ville, з боку фантана.
  • Львоў, Украіна, 15:00, Львоўскі хаб Дома правоў чалавека. Адрас: Львоў, вул. Валова, 27-8.
  • Люблін, Польшча, 18:00, Pomnik Unii Lubelskiej. Пэрформанс «камэра» — каб паказаць, наколькі перапоўненымі могуць быць камэры на Акрэсьціна. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, з сабой просяць браць плякаты, маскі і апрануцца ў чорнае.
  • Мюнхэн, Нямеччына, 15:00, Odeonsplatz.
  • Нью-Ёрк, ЗША, 13:00, Цэнтральны парк Sheep Meadow. У фармаце пікніка пройдзе сустрэча беларусаў Нью-Ёрку і ваколіц у падтрымку беларускіх палітвязьняў і ўшанаваньне памяці Вітольда Ашурка. Падрабязнасьці на старонцы ў Інстаграме і ў Фэйсбуку.
  • Парыж, Францыя, 16:00, плошча Бастыліі; падрабязнасьці па спасылцы.
  • Прага, Чэхія. 14:00. Palackého náměstí. Падрабязнасьці.
  • Познань, Польшча, ​14:30. Месца: Fredry, 5, Klubokowiania MY. Размова з Дар'яй Рублеўскай, праваабаронцай і заснавальніцай Майстэрні паштовак салідарнасьці. Напісаньне лістоў і паштовак палітвязьням Беларусі. Падрабязнасьці па спасылцы. 17:00, акцыя салідарнасьці па адрасе plac Wolności.
  • Рыга, Латвія, 12:00, пікет ля помніка Свабоды (pie Brīvības pieminekļa).
  • Стакгольм, Швэцыя, 13:00, плошча Sergels torg 111 24.
  • Талін, Эстонія, 14:00, Viru tn. 24.
  • Торунь, Польшча, 16:00, помнік Каперніку.
  • Уроцлаў, Польшча, 17:00, на Рынку ля фантану; падрабязнасьці па спасылцы.
  • Філядэльфія, ЗША, 12:00, на прыступках Philadelphia Museum of Art. ​Спасылка на сустрэчу.​
  • Чыкага, ЗША,13:00, шэсьце ў падтрымку палітычных зьняволеных у Беларусі, Intersection of Michigan Ave. & Washington St..​
  • Штутгарт, Нямеччына, 14:00, Wilhelmsplatz.​
  • Шчэцін, Польшча,18:00, Zegar Słoneczny na Aleja Kwiatowa.

22.05.2023 (панядзелак)

  • Адэса, Украіна, 17:00, Італьянскі бульвар, мурал «Жыве Беларусь».

Літургіі

20 траўня

  • Булонь-Біянкур, Францыя. Пачатак у 10:30. «У дзень Жыровіцкай іконы Багародзіцы і напярэдадні Дня палітвязьня памолімся за Айчыну і суайчыньнікаў», — пішуць арганізатары. Адрас: 132bis Rue du Point du Jour, 92100, Boulogne-Billancourt.

21 траўня

  • Антвэрпэн, Бэльгія. 12:00-14:00 — літургія ў Беларускай Грэка-каталіцкай царкве. Месца: Lange Beeldekensstraat 22, 2060 Antwerpen.
  • Варшава, Польшча. 11:30 — Святая Імша ў інтэнцыі Вітольда Ашурка ў гадавіну яго сьмерці і за ўсіх загінулых палітвязьняў. Месца: касьцёл сьвятога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў (ніжні храм). Праводзіць ксёндз Вячаслаў Барок.
  • Вільня, Літва. Праваслаўная супольнасьць Усяленскага патрыярхату ў Вільні далучыцца да Дня палітзьняволеных. Месца: Bokšto g. 2, Vilnius. 8:40-10:05 — літургія і малебен за ўсіх несправядліва асуджаных і іх вызваленьне. 18:00 — беларуская Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) царква запрашае на набажэнства ў грэка-каталіцкім храме Святой Тройцы, адрас: Aušros Vartų g. 7b.
  • Капэнгагэн, Данія, 13:00 — літургія за палітычных зьняволеных у Sankt Ansgars Kirke па адрасе: Bredgade 64, 1260 København.
  • Рым, Італія. 11:00, імша ў падтрымку беларускіх палітвязьняў, Via di San Sebastianello 11.
  • Фларэнцыя, Італія. 13:00-14:00 — імша за ўсіх затрыманых па палітычных матывах, яе ўзначаліць ксёндз Юры Барок. Адрас: Chiesa Parrocchiale di San Luca al Vingone. Via Gaetano Pacchi, 3, 50018 Scandicci FI.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палітвязьняў даводзяць да сьмерці». Як насамрэч можна дапамагчы палітвязьням
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна» абвясьціла 21 траўня Днём салідарнасьці з палітзьняволенымі Беларусі