Рэжым Аляксандра Лукашэнкі зьнішчае беларускую мову і культуру, падкрэсьліў у Брусэлі віцэ-прэм’ер Польшчы Пётр Гліньскі і заклікаў ЭЗ іх падтрымаць.
Міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы спаслаўся на паведамленьні дзеючых у Польшчы беларускіх арганізацыяў, якія прасілі ўлады ў Варшаве прыцягнуць увагу да гэтай праблемы на форуме ЭЗ.
Віцэ-прэм’ер заявіў, што беларуская мова ў Беларусі выцясьняецца з грамадзкай прасторы, з навучальных установаў, забараняюцца няўрадавыя арганізацыі, якія прапагандуюць мову і культуру:
— Лукашэнкаўскі рэжым імкнецца замяніць беларускую мову і беларускую культуру — расейскай культурай. Таму абмяжоўваецца навучаньне беларускай мове, выдаваньне беларускіх кніжак, беларускія мэдыя. Адзіным беларускім тэлебачаньнем зьяўляецца Белсат. Усё гэта вельмі ўстрывожвае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Руйнуюць гісторыю Рэчы Паспалітай». Польшча занепакоілася рэканструкцыяй Старога замка ў ГорадніПольшча лічыць неабходным распрацаваць супольны эўрапейскі плян дзеяньняў для падтрымкі намаганьняў па абароне беларускай мовы і культуры.