Хоць працы працягваюцца — наноў адбудоўваецца аранжарэя, разбураная ў гады Другой сусьветнай вайны, і капліца — наведаць сядзібу ўжо можна. Для турыстаў адкрыты другі паверх — там праводзяць экскурсіі.
Пра гэта паведамляе 34travel.me.
Будаваць палац пачалі ў 1825 годзе на загад бабруйскага павятовага маршалка Ігната Булгака. У палацы ёсьць францускія матывы, якія нібыта гаспадар падгледзеў падчас вайны з Напалеонам, калі дайшоў да Парыжа. Таму палац у Жылічах называюць беларускай копіяй «Вэрсаля».
Пасьля 1917 году Булгакі зьехалі ў Польшчу, а ўлады адкрылі ў палацы дзіцячы дом. Потым там месьціўся заатэхнікум. У вайну тут зрабілі вайсковы нямецкі шпіталь, памерлых салдатаў хавалі проста ў двары палаца. Пасьля вайны сюды вярнуўся аграрны тэхнікум, потым тут адкрылі музэй і дзіцячую школу мастацтваў.
Комплекс аднаўляюць за дзяржаўныя сродкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Топ незвычайных месцаў, якія варта наведаць у Беларусі. Менская вобласьцьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Топ незвычайных месцаў, якія варта наведаць у Беларусі. Магілёўская вобласьцьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Топ незвычайных месцаў, якія варта наведаць у Беларусі. Горадзенская вобласьцьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Топ незвычайных месцаў, якія варта наведаць у Беларусі. Гомельская вобласьцьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Топ незвычайных месцаў, якія варта наведаць у Беларусі. Віцебская вобласьцьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Топ незвычайных месцаў, якія варта наведаць у Беларусі. Берасьцейская вобласьць