Ужо сёньня: гадавіна завяршэньня Другой сусьветнай вайны ў Эўропе

Будынак Райхстагу, 7 траўня 1945

Падзеі 8 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

8 траўня 1945 году быў падпісаны акт аб капітуляцыі Нямеччыны. Так скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як цяперашняя вайна ва Ўкраіне мяняе сэнс Другой сусьветнай. Дыскусія экспэртаў

Таксама ў гэты дзень

1674 — каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем ВКЛ быў абраны Ян Сабескі.

1984 — Савецкі Саюз абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе, ЗША.

1989 — выйшаў першы нумар польскай «Gazety Wyborczej» як органа незалежнага прафсаюзу «Салідарнасьць».

1993 — утворана Таварыства вольных літаратараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алесь Аркуш пра пісьменьнікаў і літаратуру: «Легенда мацнейшая за талент»

1999 — у Менску камандзір СОБР Дзьмітры Паўлічэнка вярнуў начальніку турмы Алегу Алкаеву расстрэльны пісталет. У сваім рапарце начальнік крымінальнага вышуку генэрал Мікалай Лапацік выказаў меркаваньне, што з гэтага пісталета быў забіты зьніклы напярэдадні экс-міністар унутраных спраў Юры Захаранка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы спэцназавец МУС Беларусі Гараўскі расказаў Міжпарлямэнцкаму зьвязу пра забойствы крытыкаў Лукашэнкі

У гэты дзень нарадзіліся

1883 Сьцяпан Некрашэвіч, мовазнавец, незалежніцкі дзяяч, прадстаўнік Ураду БНР ва Ўкраіне, першы старшыня Інстытуту беларускае культуры, акадэмік АН Беларусі, аўтар акадэмічных слоўнікаў. Расстраляны НКВД у 1937-м.

Гаўрыла Гарэцкі і Сьцяпан Некрашэвіч – правадзейныя члены Інбелкульту. Менск, лістапад 1926 г. Фота: ЦНБ НАН Беларусі

1937Лявон Шыманец, шматгадовы старшыня Згуртаваньня беларусаў Францыі «Хаўрус», брат Івонкі Сурвілы.

Івонка і Лявон Шыманцы з бацькамі. Данія, 1946

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: "Пагоня" над Парыжам

У памяці

1551 — памерла Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская.

Барбара Радзівіл і Жыгімонт Аўгуст. Мастак Ян Матэйка

1880 — памёр францускі пісьменьнік Гюстаў Флябэр.

2005 — памёр Пятро Драчоў, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.