Ужо сёньня: гадавіна зьнікненьня Юрыя Захаранкі

Фота з архіву Алены Захаранкі. Юры Захаранка

Падзеі 7 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 траўня 1999 году быў выкрадзены і, імаверна, забіты былы міністар унутраных спраў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто, як і чаму? 24 гады таму выкралі экс-міністра ўнутраных спраў Захаранку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэралы ў 1996-м: Мы даставім вам Лукашэнку ў ланцугах

Таксама ў гэты дзень

1583 — завершаная перабудова Нясьвіскага замку.

1794Тадэвуш Касьцюшка выдаў Паланэцкі ўнівэрсал.

1942 — у Аляксандраўскім сквэры Менску немцы павесілі 28 чалавек — удзельнікаў менскага антынацысцкага падпольля. Сярод іх быў Ісай Казінец, кіраўнік падпольля.

2009 — у Празе адбыўся ўстаноўчы саміт краін-удзельніц праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства», з удзелам Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.

У гэты дзень нарадзіліся

1833 Яганэс Брамс, нямецкі кампазытар і піяніст.

1840Пётр Чайкоўскі, расейскі кампазытар.

1861 Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1913 году.

1868 Раман Скірмунт, палітык, мэцэнат, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., ахвяра бальшавіцкай расправы.

Раман Скірмунт

У памяці

1966Станіслаў Ежы Лец, польскі пісьменьнік, аўтар афарызмаў.

«Там, дзе забаронены сьмех, звычайна і плакаць не дазваляецца».

Станіслаў Ежы Лец