Факты пра Наваполацкую калёнію, адкуль быў дастаўлены ў шпіталь экс-кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка, сабрала «Zerkalo». Калёнія разьлічаная на 1500 зьняволеных. Акрамя палітычных вязьняў, там адбываюць пакараньне асуджаныя за цяжкія злачынствы — разбой, наўмысныя забойствы, нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Наваполацкай цэнтральнай лякарні пацьвердзілі шпіталізацыю Бабарыкі, ён у хірургііВакол калёніі — нафтаперапрацоўчыя і хімічныя прадпрыемствы, што стварае надзвычай цяжкую экалягічную сытуацыю.
«Zerkalo» цытуе словы маці палітвязьня Ігара Аліневіча, які ў 2011 годзе быў асуджаны на 8 гадоў і адбываў у Наваполацкай калёніі (цяпер Аліневіч ізноў за кратамі нібыта за падпал аўтамабіляў сілавікоў):
«Сама калёнія, у якой ён сядзіць, — гэта хімічная лябараторыя ўсёй Беларусі, — казала Валянціна Аліневіч. — Яна знаходзіцца паміж заводамі „Палімір“ і „Нафтан“, там няма травы і дрэваў. Людзі выходзяць на пэнсію раней і атрымліваюць надбаўку за шкоднасьць, там экалягічна шкодная зона. Па сутнасьці, трэба забараніць утрымліваць там людзей. Іх пазбавілі волі, але яны не павінны тамака паміраць. Там жорсткае паветра, і тыя, хто прыходзіць на спатканьне, пачынаюць кашляць, а ўявіце сабе, як там знаходзіцца на працягу многіх гадоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Каманда Бабарыкі абвергла інфармацыю, што яго вывезьлі з наваполацкага шпіталяХарчаваньне ў калёніі Валянціна Аліневіч ацэньвае як генацыд:
«З прычыны адсутнасьці нармальнай ежы ў людзей недахоп вітамінаў і кальцыю, у іх выпадаюць зубы. Кормяць горш, чым сабак. Пры гэтым ім забараняюць купляць прадукты, каб неяк падтрымаць здароўе. Гэта плянамерны, выдасканалены генацыд».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Сядзяць „экстрэмісты“, пра якіх ніхто нават ня ведае». Былы палітвязень — пра ўмовы ўтрыманьня ў наваполацкай калёнііПаводле вязьняў, якія адбывалі пакараньне ў Наваполацкай калёніі, зьняволеныя працуюць па тры дні на тыдзень, з 8 да 17 гадзіны, а асуджаныя па «палітычных» артыкулах — штодня, акрамя нядзелі. Палітвязьняў могуць прыцягнуць да працаў нават у сьвяточныя дні, калі ва ўсіх астатніх выходны.
Асуджаныя маюць права тэлефанаваць блізкім чатыры разы на месяц, але палітвязьні — удвая радзей, і звычайна толькі па 5 хвілін. Лісты часта не даходзяць.
За найменшыя правіннасьці накшталт няголенасьці, хвіліннага спазьненьня або незашпіленага гузіка зьняволены можа быць пакараны накіраваньнем у штрафны ізалятар (ШЫЗА) са значна больш жорсткім рэжымам утрыманьня. Пры гэтым палітвязень за такое нязначнае парушэньне можа адседзець 50 сутак запар (непалітычны зьняволены, які супрацоўнічае з адміністрацыяй, нават за ўдзел у бойцы можа быць пакараны толькі на 10 сутак).
Былыя вязьні калёніі сьведчаць пра шматлікія катаваньні, якія супрацоўнікі калёніі ўжываюць да накіраваных у ШЫЗА. Кожную раніцу ў памяшканьне «для дэзынфэкцыі» льюць раствор хлёркі. Вокны ў штрафным ізалятары не зачыняюць круглы год, нават калі на вуліцы −30°С. Зьняволеныя мусяць завешваць вокны ручнікамі ці анучамі — але за гэта іх таксама могуць пакараць дадатковым тэрмінам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Каханьне за кратамі. Як у Беларусі прызнаюць палітзьняволенымі цэлыя сем’іУ студзені 2019 году на YouTube зьявілася відэа, запісанае ад імя былога зьняволенага Наваполацкай калёніі, які назваўся Ўладзімерам Лабусавым. Паводле яго словаў, начальнік калёніі Андрэй Пальчык асабіста катаваў зьняволеных у ШЫЗА і ПКТ (нядаўна Пальчык пераведзены на іншае месца службы). Для гэтага ён выкарыстоўваў тыя самыя расьцяжкі, «пры якіх рвуцца мышцы ног, зьвязкі і каленныя суставы». Таксама, па словах аўтара відэа, у катаваньнях, празь якія прайшоў і ён сам, па камандзе Пальчыка браў удзел кантралёр прапаршчык Станіслаў Баркоўскі. Лабусаў расказвае пра зьняволенага, які з прычыны неаднаразовых катаваньняў тройчы ўскрываў сабе вены алюмініевай лыжкай.
У сакавіку 2023 году ў наваполацкай калёніі парэзаў сабе лязом руку і шыю палітвязень Ігар Лосік. Верагодна, гэта стала рэакцыяй на прымус да ўборкі прыбіральні, што, па турэмных уяўленьнях, пераводзіць чалавека ў самы нізкі «сацыяльны статус».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ціханоўская пасьля шпіталізацыі палітвязьня Бабарыкі зьвярнулася да міжнароднай супольнасьціГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ігар Лосік другі раз запар трапіў у штрафны ізалятарГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Спустошаныя жахлівымі навінамі зь беларускай турмы». Рэакцыі Літвы, ЗША, Эстоніі і Нямеччыны на спробу суіцыду Ігара Лосіка за кратамі