Кіроўца заснуў за стырном, ёсьць траўмаваныя пасажыры.
У ноч на 23 красавіка перакуліўся аўтобус Вільня — Менск. Здарэньне адбылося на 68-м кілямэтры трасы М7 мяжа Літвы — Ашмяны — Менск.
УУС Менаблвыканкаму паведамляе, што здарэньне адбылося ноччу каля 3:30. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, кіроўца 1988 году нараджэньня заснуў за стырном, ня справіўся з кіраваньнем і зьехаў у кювэт.
У аўтобусе разам з кіроўцам былі 45 чалавек. Пацярпелі два пасажыры: грамадзянін Беларусі і грамадзянка Нямеччыны. Пра стан іх здароўя інфармацыі пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб чарговым трупе мігранта ля мяжы зь ЛітвойГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Шумілінскім раёне на Віцебшчыне абвалілася частка аўтамабільнага моста цераз раку