Помнік расстралянаму падчас сталінскага тэрору беларускаму грамадзкаму і дзяржаўнаму дзеячу, гісторыку і акадэміку Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах ізноў апаганілі.
Вацлаў Ластоўскі ўзначальваў урад БНР. У 1938 годзе ён быў расстраляны сталінскім рэжымам.
Мэмарыяльны крыж Вацлаву Ластоўскаму зрабілі ў 2016 годзе мастак Алесь Цыркуноў і разьбяр Юрась Камандзірчык. Гэта шасьціканцовы эўфрасіньеўскі крыж з дубу, аздоблены алейнай размалёўкай, разьбой і лакам. Ад таго часу вандалы неаднаразова апаганьвалі помнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Курапатах зноў апаганілі мэмарыяльны крыж Вацлаву ЛастоўскамуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Знойдзеныя пашпарты старэйшай дачкі Вацлава Ластоўскага. ФОТА