У Авальнай залі законапраект прадставіў міністар інфармацыі Ўладзімер Пярцоў. Ён заявіў, што віртуальнае асяродзьдзе стала інструмэнтам інфармацыйных войнаў, якія вядуць супраць маральных каштоўнасьцяў, грамадзкага ладу, а часам і супраць цэлых дзяржаў, піша БелТА.
Пярцоў удакладніў, што законапраект складаецца з трох артыкулаў.
«У першым артыкуле зьмяшчаюцца нормы па ўнясеньні зьмяненьняў у закон „Аб сродках масавай інфармацыі“. У другім артыкуле адлюстраваны паручальніцкія нормы ўраду Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі закону. У трэцім артыкуле вызначаны парадак набыцьця законам сілы», — дадаў ён.
Сярод прапаноў:
- вызначыць асаблівасьці функцыянаваньня агрэгатараў навін і прававы статус іх уладальнікаў;
- пашырыць пералік падстаў для ануляваньня пасьведчаньня аб дзяржаўнай рэгістрацыі і абмежаваньня доступу да сайту;
- дэталізаваць патрабаваньні да дзейнасьці ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, якія распаўсюджваюць прадукцыю тэлевізійных і (або) радыёвяшчальных мэдыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мінінфарм вынес папярэджаньне «А1» за трансьляцыю Setanta Sports, якую пазбавілі ліцэнзіі — імаверна, у сувязі з пазыцыяй наконт вайныНамесьніца старшыні Пастаяннай камісіі правоў чалавека, нацыянальных адносінаў і СМІ Лілія Ананіч сказала ў камэнтары выданьню «Спутник», яны прадугледжваюць магчымасьць «прымаць рашэньні па замежным СМІ», якія маюць акрэдытацыю ў Беларусі, у выпадку, калі іх дзяржавы перашкаджаюць распаўсюду матэрыялаў беларускіх мэдыя.
Па словах Ананіч, неабходнасьць унесьці зьмяненьні ў закон паўстала праз тое, што цяпер «як ніколі высокі ўзровень пагроз нацыянальнай бясьпецы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пра што мусіць расказваць Свабода? Паўдзельнічайце ў нашым анкетаваньніПасьля маштабных пратэстаў 2020 году ў Беларусі ўлады ўнесьлі шэраг СМІ ў сьпіс «экстрэмістаў», многія рэдакцыі празь перасьлед былі вымушаныя выехаць за мяжу, шмат незалежных выданьняў зьнікла, а дзясяткі журналістаў да сёньня знаходзяцца за кратамі, у тым ліку журналісты Свабоды Ігар Лосік і Андрэй Кузьнечык. Праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Праца 6 дзён на тыдзень, турэмная бібліятэка, прагляд фільмаў у калёніі. Навіны ад Андрэя КузьнечыкаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ігар Лосік другі раз запар трапіў у штрафны ізалятарГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
За кратамі, бо журналісты