Інцыдэнт парушэньня беларускімі памежнікамі дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавалі з дапамогай відэаназіраньня ў другой палове дня ў 12 красавіка ў Сьвянцянскім раёне.
«У сувязі зь незаконным перасячэньнем дзяржаўнай мяжы ў аддзяленьні памежнай паліцыі Вільні пачалі дасудовае расьсьледаваньне», – гаворыцца ў паведамленьні Літоўскай памежнай службы.
Адзначаецца, што літоўскія памежнікі назіралі за беларускім патрулём, які ішоў уздоўж мяжы па тэрыторыі Беларусі. Адзін з памежнікаў ненадоўга зайшоў на тэрыторыю Літвы на глыбіню каля аднаго мэтра і без спыненьня вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Далей беларускі патруль працягнуў рух ужо па сваім баку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Польскія перавозчыкі абвінавачваюць беларускія ўлады ў вымаганьні грошай за праезд без чаргіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларускія памежнікі знайшлі дзясятага з пачатку года памерлага мігранта каля межаў з краінамі Эўразьвязу