​​​​​​​Беларус выдаў кнігу пра эміграцыю, выручка ад якой пойдзе на дапамогу палітзьняволеным

Вокладка кнігі Георгія Шыліна «Я эмігрант»

Год таму СМІ ўскалыхнула гісторыя пра 12-гадовую дзяўчынку Варвару, якая ахвяравала свой дрон вайскоўцам. Сёлета яе тата, Георгі Шылін, напісаў кнігу пра эміграцыю.

Георгі Шылін зь сям’ёй у 2015 годзе перабраўся жыць у Чэхію. Сваю гісторыю беларус вырашыў апісаць у кнізе «Я эмігрант». Ілюстрацыі да яе зрабіла беларуская мастачка Вольга Якубоўская, вядомая па сэрыі карцін «Беларусы-коцікі».

Георгі Шылін расказаў Свабодзе, што сці 2015 дадаць?

ам прайшоў нялёгкі шлях эміграцыі і лічыць, што ягоны досьвед будзе карысным для іншых людзей, якія вымушана пакінулі радзіму. Ідэя кнігі пачалася зь ягоных допісаў у сацыяльных сетках.

«Мае сябры і падпісчыкі казалі, што ў цябе дасьціпныя допісы, шмат досьведу, чаму б не сабраць гэта ў кнігу? Сяброў і падпісчыкаў, а цяпер і чытачоў, цікавіў ня столькі матэрыяльны аспэкт эміграцыі, а больш псыхалягічны», — патлумачыў Георгій.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мая сяброўка-украінка сказала, што я малайца і найлепшая». Чаму 12-гадовая беларуска аддала свой дрон украінскім вайскоўцам

Большую частку першага накладу кнігі, 100 асобнікаў, ён раздаў. Кажа, што выданьне ўжо трапіла да Сьвятланы Ціханоўскай і заснавальніка фонду BySol Андрэя Стрыжака. Кнігу таксама можна знайсьці ў электронным варыянце.

Аўтар абяцае, што сродкі ад продажу выданьня пойдуць у фонд BySol і будуць разьмеркаваныя на дапамогу палітзьняволеным і беларусам, якія праз рэпрэсіі апынуліся ў цяжкай сытуацыі.

«Асноўны мой пасыл да людзей такі, што можна дапамагаць ня толькі грашамі. Многія з нас таленавітыя людзі. Таму ёсьць шмат варыянтаў дапамогі нашым палітзьняволеным», — дадаў аўтар кнігі.

Разам з кнігай у фонд былі перададзены ілюстрацыі Вольгі Якубоўскай. Плянуецца, што іх выставяць на аўкцыён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтарка «коцікаў і ваўкоў» пра Багінскую, гвалт і абуджэньне беларусаў