Цела іншаземца 7 красавіка выцягнулі з памежнай ракі Дзісна ў Ігналінскім раёне, паведамляе літоўская дзяржаўная памежная служба.
Супрацоўнікі памежнага пераходу «Цьвярачус» атрымалі паведамленьне, што каля берага ракі Дзісны заўважылі цела чалавека.
На месца выехаў экіпаж памежнай службы, а таксама супрацоўнікі паліцыі, пажарныя і мэдыкі. Яны выцягнулі цела на бераг. Чалавек ужо не падаваў прыкмет жыцьця. Паліцыя пад кантролем пракуратуры пачала дасудовае расьсьледаваньне, прычыну сьмерці вызначыць экспэртыза.
Дзісна — рака з забалочанымі берагамі, празь яе праходзіць участак дзяржаўнай мяжы паміж Літвой і Браслаўскім раёнам Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Літва вырашыла падаць пазоў супраць Беларусі за правакаваньне мігранцкага крызісу ў міжнародны суд- Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся вясной 2021 году. Спачатку шматразовае павелічэньне колькасьці нерэгулярных мігрантаў адчула Літва. Пасьля таго, як Вільня прыняла рашэньне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні нерэгулярных мігрантаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.
- Да пачатку вайны ва Ўкраіне ў лютым 2022 году міграцыйныя патокі істотна скараціліся, але пасьля зноў вырасьлі.
- Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы ўскладае адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ назвалі прычынай крызісу дзеяньні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Польскія валянтэры знайшлі на мяжы цела мігранта. За дзень ў краіну зь Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць 122 чалавекі