Вёска вымірае: за 20 гадоў Беларусь страціла больш за 1000 населеных пунктаў

У Беларусі працягвае скарачацца колькасьць населеных пунктаў.

На пачатак 2023 году ў Беларусі налічвалася 23 208 населеных пунктаў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

За 2022 год колькасьць населеных пунктаў у Беларусі скарацілася на 19 — да 23 208. Гэта адбылося за кошт «паміраньня» сельскіх населеных пунктаў: 13 — у Віцебскай вобласьці, 3 — у Гомельскай, 2 — у Менскай і 1 — у Гарадзенскай.

За апошнія 20 гадоў колькасьць населеных пунктаў Беларусі скарацілася на 1052 — на пачатак 2003 году ў Беларусі іх налічвалася 24 260, заўважыла «Зеркало».

Скарачаецца і насельніцтва Беларусі. Паводле Белстату, за 2022 год насельніцтва Беларусі скарацілася на 54 907 чалавек і склала 9 200 617 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гомель — мінус 2182 чалавекі за год, Магілёў — мінус 2098. Як скарачаецца колькасьць жыхароў Беларусі. Мапа