ISW пра заявы Лукашэнкі: хоча паказаць сувэрэннасьць Беларусі, нягледзячы на фактычную яе акупацыю войскамі Расеі

Аляксандар Лукашэнка працягвае выкарыстоўваць гучныя публічныя заявы, каб паказаць Беларусь як сувэрэнную дзяржаву, нягледзячы на яе цяперашнюю фактычную акупацыю расейскімі войскамі, гаворыцца ў чарговай зводцы экспэртаў амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) пра зварот Лукашэнкі 31 сакавіка.

Паводле аналітыкаў, Лукашэнка, верагодна, імкнецца выкарыстоўваць наратыў аб тым, што Беларусь — цалкам сувэрэнная дзяржава і раўнапраўны партнэр Расеі ў «саюзнай дзяржаве», каб ужыць інфармацыйныя рычагі і патрабаваць ад расейскіх войскаў пакінуць Беларусь пасьля завяршэньня расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ў «пасланьні да народу і парлямэнту» заявіў, што аддаў распараджэньне аднавіць пляцоўкі, дзе былі разьмешчаныя ядзерныя боегалоўкі
  • 31 сакавіка Аляксандар Лукашэнка ў пасланьні да парлямэнту і беларускага народа падтрымаў разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі, аргумэнтаваўшы гэта патрэбай захаваньня сувэрэнітэту і незалежнасьць краіны, і заявіў, што кантроль над ядзернай зброяй на тэрыторыі Беларусі будзе ў беларускіх уладаў. На паседжаньні прадстаўнікі Расеі і Беларусі заявілі, што кантроль над ядзернай зброяй будзе ў Масквы, абвергшы словы Лукашэнкі.
  • Аб разьмяшчэньні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі на мінулым тыдні аб’явіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, абгрунтаваўшы гэтае рашэньне просьбай беларускага кіраўніцтва.
  • Беларусь садзейнічае Расеі ў яе вайне супраць Украіны, аднак наўпрост ня ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях. Пры гэтым у краіне разьмешчаны расейскі кантынгент і ваенная авіяцыя. Сховішча для тактычнай ядзернай зброі, паводле Пуціна, павінна быць пабудавана да 1 ліпеня. Пляны разьмясьціць гэтую зброю ў Беларусі выклікалі асуджэньне ЗША і іх саюзьнікаў.
  • У РНБА Украіны пасьля заявы Пуціна адзначылі, што Крэмль узяў Беларусь у «ядзерныя закладнікі». NATO называе ядзерную рыторыку Расеі небясьпечнай і безадказнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка разумее сувэрэнітэт. Некалькі тэзісаў з нагоды пасланьня. Відэа
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ўзгодненая палітыка з Расеяй». Сьлюнькін тлумачыць, чаму Лукашэнка пярэчыць сам сабе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка адчувае сябе няёмка ў амплюа васала, — Класкоўскі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Радзе бясьпекі ААН прадстаўнікі Расеі і Беларусі заявілі, што кантроль над ядзернай зброяй будзе ў Масквы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка страціў суб’ектнасьць», — Зяленскі пра разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі