Па словах кіраўніцы францускай дыпляматыі, яна «захопленая мужнасьцю» беларусаў.
«Францыя падтрымлівае беларускую дэмакратычную апазыцыю. У Вільні мне захацелася зноў убачыць спадарыню Сьвятлану Ціханоўскую», — адзначыла Калёна.
Раней міністарка абвясьціла пра сустрэчы зь Ціханоўскай у інтэрвію літоўскаму парталу Delfi: «Паколькі беларускае пытаньне зьяўляецца ключавым на дадзены момант, я таксама ўбачу прадстаўніка беларускіх дэмакратычных сілаў спадарыню Сьвятлану Ціханоўскую, каб яшчэ раз паказаць ёй падтрымку Францыі ў яе барацьбе за дэмакратыю і мір. Гэта будзе наша трэцяя сустрэча».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сьвятлана Ціханоўская і Натальля Пінчук выступілі на Другім саміце за дэмакратыю, які праходзіць пад патранатам БайдэнаБеларуская амбасада ў Парыжы, камэнтуючы сустрэчу Калёны зь Ціханоўскай, заявіла, што францускія ўлады пазьбягаюць любога дыялёгу са сваімі грамадзянамі «па надзённых сацыяльных пытаньнях», але «вельмі хочуць сустрэцца зь беларускімі злачынцамі, якія хаваюцца ў Літве і заклікаюць да гвалтоўнага зьвяржэньня ўлады».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ціханоўская прапанавала стварыць групу сяброў дэмакратычнай Беларусі ў Арганізацыі Амэрыканскіх дзяржаў«Беларусь заклікае Францыю паважаць асноўныя прынцыпы міжнароднага права і ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы сувэрэнных дзяржаў», — гаворыцца ў камэнтары амбасады.
6 кастрычніка 2022 году на папярэдняй сустрэчы зь Ціханоўскай Калёна заяўляла аб падтрымцы Францыяй барацьбы беларускай апазыцыі за дэмакратыю і мір больш як праз два гады пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў. У студзені 2023 году Міністэрства Эўропы і замежных спраў Францыі асудзіла завочныя суды над дэмакратычнымі актывістамі і Сьвятланай Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Падчас выступу Ціханоўскай у Сэнаце ЗША вывесілі партрэт палітзьняволенага Ігара ЛосікаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ціханоўская ў Сэнаце ЗША заклікала адказаць на «калянізатарскія дзеяньні Расеі супраць Беларусі»