У полацкіх музэйнікаў прайшлі ператрусы і затрыманьні, — «Наша Ніва»

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музэй-запаведнік

У супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэю-запаведніка прайшлі ператрусы, некалькі чалавек затрыманыя.

Пра гэта паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле папярэдніх зьвестак, затрымалі восем чалавек, сярод іх былая дырэктарка ўстановы Тамара Джумантаева і кандыдат філязофскіх навук Ігар Бортнік.

Паведамляецца, што ў некаторых затрыманых забралі кампутарную тэхніку, ім закідаецца нібыта распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі, камэнтары і лайкі ў сацыяльных сетках.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прайшлі ператрусы ў рэпэтытарскім цэнтры «100 балаў», затрыманай застаецца бухгальтарка цэнтру

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сілавікі возьмуць на «асаблівы ўлік» кіроўцаў, якіх каралі за сыгналы або дэманстрацыю «забароненай сымболікі»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Фатографку, якая разам з мужам вярнулася ў Беларусь на лячэньне, будуць судзіць у крымінальнай справе