Сілавікі возьмуць на «асаблівы ўлік» кіроўцаў, якіх каралі за сыгналы або дэманстрацыю «забароненай сымболікі»

Пасьлявыбарныя пратэсты ў Менску у 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведамляюць прааабаронцы з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.

Па даручэньні кіраўніка МУС супрацоўнікі міліцыі дадуць «жорсткую ацэнку дзеяньням асоб, якія дапускаюць грубыя парушэньні ПДР», піша «Вясна» з спаслыкай на тэлеграм-канал сілавікоў.

Так, па інфармацыі ГУБАЗіКу, пад «грубымі парушэньнямі» будуць мецца на ўвазе таксама ўсе парушэньні дарожных правілаў, зьвязаныя з «экстрэмізмам»:

«Тыя, хто раней прыцягваліся за спыненьне на праезнай частцы, падачу сыгналу або дэманстрацыю з аўта забароненай сымболікі, будуць узятыя на асаблівы ўлік і старанна правераныя на прадмет выкарыстаньня транспарту ў адпаведнасьці з законам».

Па інфармацыі праваабаронцаў, кожны месяц адбываюцца судовыя працэсы за «пікетаваньне» бел-чырвона-белай сымболікай на аўтамабілях.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спэцапэрацыю зрабілі». У жыхара Наваградку забралі машыну, бо ён не сплаціў штрафу за мітынг
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Магілёўца арыштавалі за рэпост з Tut.by. Лекарку аштрафавалі за герб Літвы на аўтамабілі. Хроніка перасьледу 13 лістапада