Створаны адвакатамі праект «Права на абарону» заявіў пра гэта, спасылаючыся на атрыманы дакумэнт. Паводле інфармацыі юрыстаў, патрабаваньне зыходзіць ад міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі і тычыцца фактаў звароту замежных грамадзян, якія «тэрытарыяльна знаходзяцца ў Беларусі».
У Міністэрства юстыцыі прадпісваецца перадаваць імя і прозьвішча, інфармацыю пра месца рэгістрацыі, а таксама кантактны тэлефон замежнай асобы, што «складае зьвесткі аб прыватным жыцьці кліента», адзначаюць юрысты.
«Адпаведна, распараджэньнем міністра парушаецца ня толькі міжнародна прыняты прынцып адвакацкай таямніцы, але яшчэ і права кліента на прыватнае жыцьцё», — гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мін'юст пазбавіў ліцэнзій адвакатку Сяргея Ціханоўскага і яшчэ трох адвакатаўУ выніку, падкрэсьліваюць аўтары праекту, падрываецца давер паміж кліентам і адвакатам, а таксама «сам прэстыж адвакатуры».
Аляксандар Лукашэнка раней заяўляў, што адвакатура павінна знаходзіцца пад кантролем і «дзейнічаць па законе, а не [на падставе] нейкіх прыдуманых нормаў — свабоды слова і іншых свабод».
Якія-небудзь прычыны падобнага запыту або мэта і спосаб выкарыстаньня атрыманай інфармацыі ні міністрам, ні калегіяй адвакатаў не абазначаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раздрукоўкі зь Nexta, «агляд інтэрнэту», «мэтадычка Шарпа». Адвакатка расказала пра доказы ў «справе Ціханоўскага»