Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін'юст пазбавіў ліцэнзій адвакатку Сяргея Ціханоўскага і яшчэ трох адвакатаў


Адвакатка Інэса Аленская, фота з сайту Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў
Адвакатка Інэса Аленская, фота з сайту Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў

Міністэрства юстыцыі Беларусі не атэставала яшчэ чатырох адвакатаў.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства, заўважыла выданьне «Медиазона Беларусь».

Па выніках атэстацыі кваліфікацыйная камісія Мін'юсту вырашыла, што адвакаты Інэса Аленская і Дзяніс Шарстнёў ня могуць выконваць абавязкі абаронцаў «з прычыны недастатковай кваліфікацыі». Акрамя таго, такое рашэньне прынятае ў дачыненьні да адваката Кавалевіч.

Адваката Вапручкова камісія пазбавіла ліцэнзіі за «ўчыненьне дзеяньняў, якія дыскрэдытуюць званьне адваката і адвакатуру».

Днямі стала вядома пра затрыманьне некалькіх адвакатаў, у тым ліку Інэсы Аленскай. Яна была абаронцай Сяргея Ціханоўскага, Рамана Пратасевіча, Насты Лойкі, Рыгора Кастусёва. Дзе цяпер Аленская, невядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG