«Што да заявы прэзыдэнта Пуціна аб рашэньні разьмясьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю, то ў кантэксьце агрэсіі Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны, якая працягваецца, гэта прывядзе да эскаляцыі сытуацыі, што Японія асуджае».
Пра гэта паведамілі BPN у японскім замежнапалітычным ведамстве на просьбу выказаць афіцыйную пазыцыю краіны, якая пацярпела ад ужываньня ядзернай зброі.
«Як адзіная краіна, якая пацярпела ад ядзерных бамбаваньняў падчас вайны, Японія рашуча не прымае пагроз выкарыстаньня ядзернай зброі з боку Расеі, не гаворачы ўжо аб яе практычным прымяненьні», — падкрэсьлілі ў МЗС Японіі.
Японія «заклікае Расею і Беларусь спыніць дзеяньні, якія вядуць да ўзмацненьня напружанасьці, і працягне пільна назіраць за разьвіцьцём сытуацыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт ЗША Байдэн адрэагаваў на заяву Пуціна пра тактычную ядзерную зброю ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Сэнаце ЗША заклікала адказаць на «калянізатарскія дзеяньні Расеі супраць Беларусі»