ByPol паведаміў, што сьвяткаваньне Дня Волі ў Вільні здымаў былы супрацоўнік менскай міліцыі. Пазьней гэтую інфармацыю зьняпраўдзілі

Нацыянальны сьцяг Беларусі (справа) на літоўскім Сэйме ў гонар Дня Волі, Вільня, сакавік 2023

Арганізацыя былых сілавікоў назвала асобу незнаёмца, які здымаў на камэру акцыі да Дня Волі ў Вільні.

25 сакавіка 2023 году ў Вільні пры правядзеньні акцый, прысьвечаных сьвяткаваньню Дня Волі, уважлівыя беларусы заўважылі мужчыну, які, знаходзячыся ў баку ад удзельнікаў сьвяткаваньня, фіксаваў тое, што адбываецца, на відэакамэру, пісала ініцыятыва ByPol.

Зрабіўшы праверку, ByPol вырашыў, што гэта жыхар Менску, былы супрацоўнік міліцыі — старшы інспэктар-дзяжурны апэратыўна-дзяжурнай службы ДАІ Ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму Андрэй Трапашка.

Інфармацыю пра Трапашку перадалі зацікаўленым асобам, напісала ініцыятыва.

Аднак літоўскае выданьне 15min.lt напісала, што насамрэч чалавек, які здымаў беларускую акцыю на камэру, — гэта літоўскі журналіст Дарус Матайціс, прадстаўнік Scanpix Baltics у Літве. У выніку ByPol напісаў прабачэньне Матайцісу за ранейшую інфармацыю

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У гонар Дня Волі і міжнароднага Дня салідарнасьці зь Беларусьсю ля будынку Сейму Літвы ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг. Фота
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці будзе Літва даваць візы і ВНЖ беларусам? Тлумачыць літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусы сьвету адзначылі Дзень Волі