Паводле Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, кожнае трэцяе злачынства ўчыняюць у краіне нецьвярозыя грамадзяне.
«А калі гаварыць аб забойствах і цяжкіх цялесных пашкоджаннях, то паказчык даходзіць да 80-90 працэнтаў», — адзначылі ў МУС.
У студзені — лютым колькасьць злачынстваў, учыненых нецьвярозымі, зьменшылася. Сілавікі называюць гэта вынікам «комплекснай прафіляктычнай работы з правапарушальнікамі, працоўнымі калектывамі і супрацоўніцтва з нарколягамі».
Па дадзеных міністэрства, за два месяцы ў лячэбна-працоўныя прафілякторыі ў краіне накіравалі больш за 1,5 тыс. алькаголікаў. Ужывалі і працэдуру абмежаваньня людзей у распараджэньні сваімі даходамі, а гэта 43 чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыгожын заявіў аб вяртаньні з вайны і памілаваньні 5 тысяч расейскіх вязьняў, завэрбаваных у ПВК «Вагнэр»