Кіраўнік Данецкай адміністрацыі: Расейскае войска атакавала Краматорск, загінулі людзі

Паўло Кірыленка

У суботу, 18 сакавіка, расейскія вайскоўцы абстралялі Краматорск, паведаміў у тэлеграме кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Паўло Кірыленка.

«Як найменей два чалавекі загінулі і пяць атрымалі раненьні ў выніку абстрэлу Краматорска. Гэта апэратыўныя зьвесткі на 17:15. Расейцы абстралялі горад касэтнымі боепрыпасамі, патрапіўшы ў парк Бернацкага і рытуальную службу», — напісаў Кірыленка.

Паводле яго слоў, у выніку нападу пашкоджаныя каля дзесяці жылых дамоў і некалькі аўтамабіляў.

Кірыленка таксама падкрэсьліў, што акупанты кругласутачна б’юць па горадзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы зноў абстралялі цэнтар Краматорску ў Данецкай вобласьці. Ёсьць ахвяры
  • З самага пачатку поўнамаштабнага ўварваныя Масква адмаўляе мэтанакіраваны ўдар па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць сьведчаньняў і доказаў гэтага.