Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, пасьля ператрусу 15 сакавіка ў рэдакцыі незалежнага слуцкага мэдыя «Інфа-Курʼер» галоўнага рэдактара і ўладальніка газэты Сяргея Станкевіча, а таксама яго намесьніка Алега Рубчэню накіравалі ў мясцовы ІЧУ.
БАЖ даведалася, што сілавікі ўчора падчас вобшуку забралі з рэдакцыі ўсю асноўную тэхніку. Наклад газэты, які пасьпеў учора выйсьці, ужо адмаўляюцца прымаць крамы Белсаюздруку.
«Інфа-Курʼер» – недзяржаўнае грамадзка-палітычнае выданьне ў Слуцку, выходзіць на паперы і ў інтэрнэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Трое затрыманых супрацоўнікаў газэты «Інфа-Кур’ер» ня выйшлі на волю, сувязь з рэдактарам «Рэгіянальнай газэты» страчанаяГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Стала вядома пра арышт падпалкоўніка Ўзброеных сіл Беларусі