Ва Ўкраіне ў Ровенскай вобласьці на мяжы зь Беларусьсю пачалі будаваць другую лінію супрацьтанкавых равоў

Украінска-беларуская мяжа, ілюстрацыйнае фота

У Сарненскім раёне Ровенскай вобласьці Ўкраіны пачалі будаваць другую лінію супрацьтанкавых равоў, паведаміў начальнік мясцовай раённай вайсковай адміністрацыі Аляксандар Кохан.

Пра тое, што на мяжы Ровенскай вобласьці Ўкраіны зь Беларусьсю ўзводзіцца другая лінія ўмацаваньняў для прадухіленьня паўторнага ўварваньня, 3 сакавіка паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль.

На мяжы зь Беларусьсю, паводле яго слоў, «кіпіць праца». «Мы штодня будуем фартыфікацыйныя і інжынэрныя збудаваньні. Капаем другую лінію супрацьтанкавых равоў і ўзводзім загароды», — зазначыў кіраўнік адміністрацыі.

У студзені Коваль паведаміў, што Ўкраіна мае намер умацаваць 229 кілямэтраў мяжы зь Беларусьсю «такім чынам, каб расейскія войскі не змаглі прайсьці ўглыб рэгіёну».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бэтонныя пліты, мяхі зь пяском і шыны. У Беларусі паказалі, як ахоўваюць мяжу з Украінай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна выйшла з пагадненьня зь Беларусьсю аб назіраньні ў пунктах пропуску на мяжы