Як вынікае з паведамленьня Анатоля Гатоўчыца ў Facebook, яго правяралі на датычнасьць да «тэрарызму».
«Я за парадак, а не тэрарызм! Ёсьць рэчы, якія я катэгарычна не прымаю. Можна нават сказаць, адназначна ненавіджу. Прыкладам, тэрарызм, які нясе сьмерць і пакуты людзям», — напісаў журналіст.
Ён дадаў, што служыў у войску, быў афіцэрам запасу, яго вучылі страляць «пераважна з танкаў, дзякаваць Богу, па мішэнях, зробленых з тонкага сасьняку».
«Калі каму-небудзь з таемнымі намерамі ці дзеля выслужваньня надумалася на гэтай падставе прывязаць мяне асабіста да бязьлітасна жорсткага гвалту, то ня трэба, панове», — выказаўся Гатоўчыц.
Як вынікае з допісу, імаверна, дзьве гадзіны ён быў на допыце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хадзіў у той масцы паўтара года, і нічога». Журналіста аштрафавалі нібыта за пікетаваньне каля ізалятара, дзе судзілі ЦіханоўскагаГэта чацьвёрты ператрус дома ў Анатоля Гатоўчыца з пачатку году.
Анатоль Гатоўчыц 21 год узначальваў гомельскую абласную арганізацыю «Беларускай асацыяцыі журналістаў», якую рэжым Лукашэнкі ў жніўні 2021 года ліквідаваў, а ў сакавіку 2023 прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У доме бацькоў былога палітвязьня Кабанава правялі ператрус